Беларуская Служба

У Беларусі пасля Новага года рэзка вырас курс долара ЗША

05.01.2026 14:53
А вось курс расійскага рубля знізіўся.
.
.Pixabay

Курс долара на Беларускай валютна-фондавай біржы рэзка вырас на першых пасля Новага года гандляваннях.

5 студзеня долар ЗША падаражэў на 1,4 % да 2,9432 рубля.

Кітайскі юань таксама стаў даражэйшым – на 1,42 % да 4,2004 рубля за 10 юаняў.

А вось курс расійскага рубля знізіўся на 0,9 % да 3,6726 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У выніку долар падняўся да максімуму за 2,5 тыдня, а расійскі рубель апусціўся да мінімуму больш як за два тыдні.

Белсат піша, што эканамістка Анастасія Лузгіна дапускае паступовае аслабленне беларускага рубля да долара і ў цэлым да кошыка валют у 2026 годзе. Паводле яе, «гэта не будуць абвалы або крызіс, але тэндэнцыя да зніжэння, хутчэй за ўсё, будзе назірацца».

нг