Беларуская Служба

Лаўроў у Мінску абмяркуе «фармаванне новай архітэктуры еўразійскай бяспекі» – МЗС РФ

19.06.2024 16:37
Візіт прымеркаваны да 32-й гадавіны ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж Беларуссю і Расіяй.
M
Mіністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў Авторство: Kremlin.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=86173667

Падчас візіту ў Мінск 24–25 чэрвеня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, заявіла на брыфінгу 19 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава.

Паводле яе слоў, запланаваныя таксама сустрэчы кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Алейнікам, старшынямі абедзвюх палат парламента – Ігарам Сергяенкам (Палата прадстаўнікоў) і Наталляй Качанавай (Савет Рэспублікі).

Акрамя таго, паведаміла Захарава, Лаўроў мае намер выступіць у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.
Візіт прымеркаваны да 32-й гадавіны ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж Беларуссю і Расіяй.

«Асаблівая ўвага будзе нададзена працы па дыпламатычным суправаджэнні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, тэматыцы фармавання новай архітэктуры еўразійскай бяспекі», – заявіла прадстаўнік МЗС РФ.

У чацвёртым квартале ў Мінску пройдзе сумеснае пасяджэнне калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, нагадвае «Позірк».

аз