Кіраўніцтва ўкраінскага памежнага пераходу «Усцілуг» не пусціла ў Польшчу беларускага добраахвотніка Юрыя Кіселюка з пазыўным «Дызель», паведамляе «Белсат».
Юрый Кісялюк ваюе ад самага пачатку поўнамаштабнай вайны на баку Украіны. У Польшчу ён хацеў выехаць, каб звярнуцца па міжнародную абарону. Перад выездам баец падаў рапарт на звальненне з Узброеных сіл Украіны. Але ўкраінскія памежнікі не выпускаюць беларуса, бо ў яго пратэрмінаваны пашпарт.
Звычайна ў такіх сітуацыях украінскі бок запытвае палякаў, ці прымуць яны асобу без дакументаў, якая хоча ўехаць у Польшчу і папрасіць там міжнародную абарону. Калі Польшча адмаўляе, украінцы не выпускаюць такога чалавека.
Польскія памежнікі паведамілі «Белсату», што да іх ніхто з такім запытам не звяртаўся. Ва ўкраінскай памежнай службе параілі затэлефанаваць пазней. «Мы не кампетэнтныя, каб каментаваць гэтую сітуацыю. Трэба разбірацца», – адказалі ў Валынскім памежным атрадзе.
вс