Беларуская Служба

З пачатку года толькі ў Гомельскай вобласці распачалі каля 300 крымінальных спраў, звязаных з экстрэмізмам

20.06.2024 15:18
Маштаб палітычных рэпрэсій толькі ўзрастае.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

З пачатку года ў Гомельскай вобласці распачалі каля 300 крымінальных спраў і склалі звыш 500 адміністрацыйных пратаколаў за «дзеянні, звязаныя з экстрэмізмам», распавёў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС аблвыканкама Андрэй Майсейкаў. На яго словы звярнула ўвагу медыя  «Флагшток».

Майсейкаў падкрэсліў, што дзеля «спынення правапарушэнняў, звязаных з экстрэмізмам», у рэгіёне вядуць «пастаянны маніторынг розных інтэрнет-рэсурсаў».

Раней прадстаўнік пракуратуры паведамляў аб больш чым 1500 крымінальных справах, заведзеных са жніўня 2020 года да канца сакавіка 2023 года.

Па стане на 20 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1411 чалавек.

вх