У Міністэрстве адукацыі вырашылі змагацца са стыхійнымі чэргамі для прастаўлення апастыля. Цяпер працэдура прастаўлення апастылю на атэстаты з 19 чэрвеня ажыццяўляецца па папярэднім запісе толькі ў Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі, паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.
У ведамстве падкрэслілі, што такая мера была прынята для «выключэння фармавання самаарганізаваных чэргаў». З 1 ліпеня прыём на апастыль і выдача аформленых дакументаў будзе ажыццяўляцца на працягу аднаго працоўнага дня.
Графік працы Дэпартамента кантролю якасці адукацыі можна ўдакладніць па спасылцы.
Нагадаем, 17 чэрвеня ў Мінску выпускнікі сталі ў вялізныя чэргі на апастыль. Выпускнікі школ ставяць апастыль на атэстаты, каб мець магчымасць падаць дакументы на навучанне ў вну за мяжою краіны.
Паводле zerkalo.io/вх