Беларуская Служба

У Мінску вялізныя чэргі на прастаўленне апастылю на атэстат

20.06.2024 16:08
Апастыль патрэбны, каб падаць дакументы ў вну за мяжой.
Аўдыё

У Міністэрстве адукацыі вырашылі змагацца са стыхійнымі чэргамі для прастаўлення апастыля. Цяпер працэдура прастаўлення апастылю на атэстаты з 19 чэрвеня ажыццяўляецца па папярэднім запісе толькі ў Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі, паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі.

У ведамстве падкрэслілі, што такая мера была прынята для «выключэння фармавання самаарганізаваных чэргаў». З 1 ліпеня прыём на апастыль і выдача аформленых дакументаў будзе ажыццяўляцца на працягу аднаго працоўнага дня.

Графік працы Дэпартамента кантролю якасці адукацыі можна ўдакладніць па спасылцы.

Нагадаем, 17 чэрвеня ў Мінску выпускнікі сталі ў вялізныя чэргі на апастыль. Выпускнікі школ ставяць апастыль на атэстаты, каб мець магчымасць падаць дакументы на навучанне ў вну за мяжою краіны.

Паводле zerkalo.io/вх