Беларуская Служба

Франаку Вячорку прызначылі 20 гадоў пазбаўлення волі

20.06.2024 16:11
Завочны суд у дачыненні да галоўнага дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай адбыўся 31 траўня ў Мінгарсудзе. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч.
 .
Франак Вячорка.t.me/tsikhanouskaya

Франаку Вячорку прызначана 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 1500 базавых велічыняў, што складае 60 тысяч рублёў.

Вячорку былі інкрымінаваныя 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Акрамя таго, яму прад'явілі пазоў «у інтарэсах дзяржавы» аб пакрыцці маёмаснай шкоды ў суме больш за 30,9 млн рублёў, «прычыненай супрацьпраўнымі дзеяннямі».

вх