Беларуская Служба

У Мінску асудзілі Алену Церашкову, двухразовую чэмпіёнку Беларусі па тэквандо, пісьменніцу і хірургіню

21.06.2024 09:16
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК).
Алена ЦерашковаФота: Ул. Грыдзіна

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 чэрвеня вынесены прысуд двухразовай чэмпіёнцы Беларусі па тэквандо, пісьменніцы і хірургіні Алены Церашковай. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК).

Справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба.

Інфармацыя пра затрыманне Церашковай з’явілася 20 траўня. У мінулыя гады яе неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі штрафамі.

Вядома, што Алена – маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Яна вызваленая з-пад варты ў залі суда.

ав/Вясна