Беларуская Служба

У Беларусі пачалася раптоўная праверка гатоўнасці Узброеных Сіл

21.06.2024 13:43
Праверка праводзіцца з выкарыстаннем ракетных сістэм «Паланэз», «Град» і баявой авіяцыі.
Ілюстрацыйны здымакМіністэрства абароны РБ/https://t.me/modmilby

Праверка пачалася ў пятніцу а 9-ай раніцы, працэдура мае комплексны характар ​​і прадугледжвае задзейнічанне разнастайных сіл, распавёў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны генерал-маёр Павал Муравейка.

Вайсковец зазначыў, што падраздзяленні і воінскія часці сіл спецыяльных аперацый атрымалі задачу вылучыцца ў вызначаныя раёны, арганізаваць іх інжынернае абсталяванне, стварэнне сістэмы загарод. У далейшым быць у гатоўнасці дзейнічаць па пошуку, знішчэнні і блакаванні дыверсійна-разведвальных груп умоўнага суперніка, нясенні службы на блокпастах, а таксама аператыўнаму рэагаванню і выхаду на прызначаныя рубяжы.

Падраздзяленні зенітна-ракетных войскаў ажыццяўляюць вылучэнне і прыкрыццё важных аб'ектаў. Адначасова актыўна дзейнічаюць падраздзяленні ракетных войск і артылерыі, аснашчаныя комплексамі «Паланэз» і рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню БМ-21 «Град».

У рамках усёй праверкі комплексна будзе дзейнічаць авіяцыя, якая выканае задачы па дастаўцы і высадцы штурмавых груп, па падтрымцы сухапутнай групоўкі пры дзеяннях на зямлі, а таксама нясенню і забеспячэнню знішчальнага авіяцыйнага прыкрыцця ў рамках сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Актыўна будуць прымяняцца беспілотныя лятальныя апараты, сілы і сродкі радыёэлектроннай барацьбы, а таксама плануецца адпрацаваць прыёмы дзеяння сухапутных груповак у лясіста-багністай мясцовасці.

Уся праверка спланавана і будзе праводзіцца на тэрыторыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Крыніца: Міністэрства абароны РБ