Беларуская Служба

ААН заснавала Групу экспертаў па правах чалавека па Беларусі

21.06.2024 16:03
Старшыня Рады па правах чалавека прызначыў чальцоў новай Групы экспертаў па правах чалавека ў Беларусі. У яе ўвайшлі Сюзан Базілі (Канада), Карына Маскаленка (Расійская Федэрацыя) і Моніка Станіслава Платэк (Польшча).
 .
Сядзіба ААН. Ілюстрацыйны здымакObraz z Pixabay/CC0

Юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай назвала ўнікальным стварэнне дадзенай групы. «Гэта сведчанне высокага ўзроўню ўвагі з боку міжнародных праваабарончых арганізацый да таго, што адбываецца ў Беларусі. Падзеі 2020 і наступных гадоў не забытыя: злачынствы будуць расследавацца, а вінаватыя - прыцягнуты да міжнароднай адказнасці», гаворыцца ў заяве Офіса.

Новаствораная група будзе займацца расследаваннем і ўстанаўленнем фактаў, абставін і прычын парушэння правоў чалавека і злоўжыванняў, учыненых у Беларусі з 1 мая 2020 года. Апроч таго група зможа прымаць рэкамендацый у дачыненні да мер па прыцягненню да адказнасці, з тым каб пакласці канец беспакаранасці ў Беларусі.

Крыніца: Светлана Тихановская