Беларуская Служба

Латушка дамагаецца выплаты пенсій беларусам у Польшчы

22.06.2024 12:45
Выплаты пенсій беларусам, якія маюць статус міжнароднай абароны ў Польшчы, абмеркаваў намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка з намеснікам міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі гэтай краіны Себасцьянам Гаеўскім у Варшаве.
 .
Павел Латушка.screenshot z Youtube

«Цяпер у Польшчы пражываюць больш за 310 тысяч беларусаў – гэта другая па колькасці група замежнікаў. Частка з іх – пенсіянеры. Многія з пенсіянераў не могуць бяспечна вярнуцца дадому. У Польшчы дзейнічае заканадаўства, якое прадугледжвае выплату пенсій зыходзячы з адпаведнага стажу працы на тэрыторыі Польшчы», - гаворыцца ў тэлеграм-канале беларускага палітыка.

Гаеўскі, паводле Латушкі, выказаў гатоўнасць прааналізаваць праблему, у тым ліку на прыкладах індывідуальных выпадкаў. Дэпартамент па пытаннях сацыяльных выплат падрыхтуе «дарожную мапу» сацыяльнай дапамогі для грамадзян Беларусі, якія пражываюць у Польшчы.

Таксама кіраўнік НАУ сустрэўся з намеснікам міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацеем Душчыкам. Сярод іншага гаворка ішла аб «праблемах легальнага працаўладкавання, выезду за межы Польшчы і затрыманняў з магчымай дэпартацыяй пры адсутнасці дакументаў».

Крыніца: Павел Латушка