Беларуская Служба

Польшча істотна скараціла колькасць віз, выдадзеных беларусам

24.06.2024 11:14
Зменшылася і колькасць шэнгенскіх турыстычных віз – са 105 223 за ўвесь мінулы год да 40 316 за першае паўгоддзе гэтага года.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: NataliaLavrivNedashkivska/ Shutterstock

Урад Польшчы павышае цэны і ўскладняе працэдуру выдачы візаў, паведамляе svaboda.org, спасылаючыся на газету Rzeczpospolita.

З дадзеных МЗС Польшчы вынікае, што сёлета ў перыяд з 1 студзеня да 14 чэрвеня ў Польшчы выдалі 98 211 працоўных візаў, у асноўным беларусам (32 233), украінцам (47 257) і грузінам (3659). Для параўнання: летась такіх візаў выдалі 284 786 – найбольшая колькасць была для грамадзян Беларусі – 114 598, Украіны – 107 354 і Турцыі – 8257.

Таксама абмежаваная выдача гуманітарных віз, якія беларусы масава атрымлівалі ў апошнія гады (за час урада ПіС у 2020–2023 гадах такіх візаў выдалі ў Польшчы амаль 55 тысяч).

Толькі ў 2023 годзе было выдадзена 4539 гуманітарных візаў (іх атрымалі, у тым ліку, грамадзяне Афганістану, Азербайджану, Ірану, Ізраілю, Емэна, Мексыкі, Пакістану, Палестыны, Расеі, Сірыі, Таджыкістану). Сёлета такія візы атрымалі толькі 542 грамадзяніна Афганістану, Беларусі, Палестыны, Расеі, Сірыі і Украіны.

Зменшылася і колькасць шэнгенскіх турыстычных віз – са 105 223 за ўвесь мінулы год да 40 316 за першае паўгоддзе гэтага года.

26 студзеня стала вядома, што замежныя IT-спэцыялісты, у тым ліку беларусы, больш не здолеюць атрымаць польскія візы Poland.Business Harbour (РВН).

У рамках праграмы PBH грамадзянам Беларусі Польшча выдала 93 тысячы візаў.

эж