Двух лекараў-анколагаў, мужа і жонку Івановых, звольнілі з дзяржаўных устаноў у Гомелі. Пра гэта стала вядома «Флагштоку» ад аднаго з пацыентаў. Па яго звестках, звальненні адбыліся пасля таго, як медыкаў затрымалі ў маі 2024 года і прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту за падпіскі на рэсурсы, абвешчаныя экстрэмісцкімі.
Адзін са звольненых урачоў, Сяргей Іваноў – вядомы і паважаны спецыяліст у галіне пухлін галавы і шыі, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, патэнтаў на вынаходства, мае званне «Выдатнік аховы здароўя Беларусі».
Лекар з 36-гадовым стажам (разам з перыядам вучобы) працаваў у абласным анкалагічным дыспансеры і на кафедры анкалогіі Гомельскага медуніверсітэта, вёў прыём у прафесарскім кансультатыўным цэнтры ВНУ. «Флагшток» патэлефанаваў туды, каб спытаць, ці можна запісацца на прыём да спецыяліста.
«Ён больш у нас не працуе, каля месяца дакладна не вядзе прыём. Паспрабуйце ў прыватных цэнтрах даведацца», – адказаў рэгістратар.
вс