Беларуская Служба

Нік і Майк: Для Беларусі заява Польшчы пра магчымасць закрыцця мяжы стала нечаканасцю

25.06.2024 16:56
Часу на прыняцце рашэння не так ужо шмат – 3-4 ліпеня саміт ШАС у Астане.
Дзяржаўная мяжа ПольшчыФота: twitter.com/MON_GOV_PL

Тэма закрыцця межаў з-за таго, што два дыктатары не толькі атрымліваюць асалоду, але і зарабляюць на гібрыднай вайне супраць Еўрапейскага Саюза і Польшчы, вельмі выразна і публічна прагучала ў Пекіне – піша тэлеграм-канал Нік і Майк.

Нагадаем, падчас свайго візіту ў Кітай прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда закрануў магчымасць закрыцця мяжы з Беларуссю. Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі былі вымушаныя сумесна каментаваць. Мяркуючы па кіслых тварах, сітуацыя балючая і самае галоўнае – нечаканая.

Набор аргументаў бязладны. Ад таго, што бізнес пацярпіць, да Польшча сама ваявала ў краінах, адкуль арганізаваны трафік. Высновы мяжуюць з істэрыкай: ад абвінавачванняў у непаслядоўнасці (то гавораць аб адкрыцці, то закрываюць) да запрашэння за стол перамоваў, каб «дээскалаваць сітуацыю». Увогуле атрымалася балюча толькі ад адных намераў.
Наступны крок за Кітаем. Бо можна колькі заўгодна рабіць выгляд, што мігранты «самі ідуць», але ўсе ўсё разумеюць. Бачныя расійскія намеры і поўнае садзейнічанне з боку беларускіх карнікаў.

Часу на прыняцце рашэння не так ужо шмат – 3-4 ліпеня саміт ШАС у Астане, які можа стаць непрыемным сюрпрызам. Кітаю не вельмі цікавая ўся гэтая заваруха ў Еўропе. Вайна гарачая і гібрыдная б'е па інтарэсах.

нг