Кітайская праграма адмены віз дазваляе грамадзянам са звычайнымі пашпартамі ездзіць у Кітай без візы на тэрмін да 15 дзён у мэтах вядзення бізнесу, турызму, сустрэчы з сям'ёй, ці дзеля транзіту, – піша польскі партал forsal.pl.
Аб рашэнні кітайскага боку было абвешчана ў панядзелак, 24 чэрвеня, у сувязі з візітам у Кітай прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. У гэты дзень польскі лідар сустрэўся са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, прэмʼер-міністрам Лі Цянам і старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжа Чжа Лэцзі.
Паводле ўладаў у Пекіне, бязвізавая праграма накіравана на стымуляванне турызму пасля пандэміі і ўмацаванне міжнародных сувязяў.
Летась у лістападзе Кітай увёў бязвізавы рэжым для грамадзян Францыі, Германіі, Італіі, Нідэрландаў, Іспаніі і Малайзіі на год выпрабавальнага перыяду. У сакавіку спіс папоўнілі: Ірландыя, Швейцарыя, Аўстрыя, Бельгія, Люксембург і, як адзіная краіна з Усходняй Еўропы, Венгрыя. Некалькі дзён таму, пасля візіту кітайскага прэмʼер-міністра ў Канберу, былі адмененыя візы для грамадзян Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Першапачаткова Кітай абвясціў аб увядзенні бязвізавага рэжыму на выпрабавальны перыяд да 30 лістапада гэтага года, але ў траўні падоўжыў яго да 31 снежня 2025 года.
Летась у снежні кіраўніцтва КНР абвясціла пра часовае зніжэнне на 25% цаны на візы для падарожнікаў з Польшчы.
эж