Беларуская Служба

Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, прымусілі прабачацца перад расіянамі

25.06.2024 17:14
Канал, блізкі да ГУБАЗіКа, апублікаваў відэа з хлопцам.
   .
Сілавікі прымусілі хлопца выбачацца.Фота: Наша Ніва

Малады чалавек кажа, што стаў сведкам канфлікту паміж дзвюма жанчынамі — адна з іх несла расійскі сцяг з Z-сімволікай - піша "Ніша Ніва".

У размове хлопец назваў сімволіку расійскай агрэсіі «залу**й», што не спадабалася жанчыне са сцягамі.

На відэа сілавікоў хлопец просіць прабачэння ў жанчыны, усіх жыхароў Расіі і расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны.

Блізкі да сілавікоў канал сцвярджае, што хлопец знаходзіцца ў СІЗА, і адпускаць яго не збіраюцца.