Арганізатары Уімблдонскага тэніснага турніру забаранілі прыносіць на матчы беларускія і расійскія сцягі.
«Госці, якія спрабуюць пранесці сцягі на корты, змогуць пакінуць іх у камеры захоўвання або перадаць персаналу каля брамы», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, у якім адзначаецца, што спартсмены з Расіі і Беларусі выступаюць у якасці гульцоў без нацыянальнай прыналежнасці.
У 2022 годзе тэнісісты з Расіі і Беларусі не былі дапушчаныя да ўдзелу ў тэнісных турнірах у Вялікабрытаніі з-за ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы беларускага рэжыму. Пасля гэтага рашэння тэнісныя арганізацыі наклалі на брытанскую асацыяцыю штраф у паўтара мільёна фунтаў, а таксама пазбавілі Уімблдон рэйтынгавых ачкоў.
Летась расійскім і беларускім тэнісістам дазволілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах, але яны мусілі падпісаць антываенныя дэкларацыі.
Тэнісны турнір на Уімблдоне стартуе 1 ліпеня.
ПР/юл