Беларуская Служба

ЕС увядзе чарговая санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі да канца тыдня

26.06.2024 15:33
Увядзенне новых санкцый у адносінах да Беларусі актыўна прасоўвае Бельгія. Калі яны будуць прыняты на ўзроўні паслоў 26 чэрвеня, іх могуць зацвердзіць на саміце ЕС у Бруселі 27-28 чэрвеня.
ІлюстрацыяФота: Shutterstock/Michailidis

Новыя абмежавальныя захады ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі абмяркоўваюць у сераду, 26 чэрвеня, паслы краін ЕС у Бруселі. Пытанне было тэрмінова вынесена на парадак дня, бо гэта апошняе пасяджэнне пастаянных прадстаўнікоў пад кіраўніцтвам Бельгіі, якая старшынствуе ў Радзе ЕС. З 1 ліпеня старшынства па ратацыі пяройдзе да Венгрыі.

«За апошнія месяцы стала відавочна, што асноўны абыход санкцый у дачыненні да РФ адбываецца праз Беларусь. Калі мы вялі перамовы па 14-м пакеце, мы засяродзіліся толькі на Расіі, але застаецца шчыліна, якую неабходна зачыніць», – сказала дыпламатычная крыніца Deutsche Welle у Бруселі.

Паводле крыніцы, у апошнія дні Еўракамісія распрацоўвала пакет санкцый у дачыненні да Беларусі, каб прывесці яго ў адпаведнасць з санкцыйнымі мерамі ў дачыненні да Расіі. «Мы разумеем, што гэта вельмі кароткі тэрмін, бо звычайна на гэта патрабуецца некалькі тыдняў. Але па зразумелых прычынах пераважная большасць дзяржаў-членаў палічылі, што мы павінны паспрабаваць паспець да 30 чэрвеня», – кажа крыніца выдання.

Увядзенне новых санкцый у адносінах да Беларусі актыўна прасоўвае Бельгія. Калі яны будуць прыняты на ўзроўні паслоў 26 чэрвеня, іх могуць зацвердзіць на саміце ЕС у Бруселі 27-28 чэрвеня.

эж