Беларуская Служба

Лукашэнка абвяшчае чыстку кіроўнага апарату

27.06.2024 12:36
Узурпатар незадаволены якасцю сістэмы кіравання, якую сам збудаваў. Сярод першых звольненых - ягоны міністр замежных спраў.
Ілюстрацыйнае фотаhttps://t.me/pul1go

Беларускі ўзурпатар правёў сёння нараду прысвечаную сістэме кіравання з удзелам кіраўніцтва АП, ураду, дэпутатаў Нацыянальнага Сходу, мясцовых кіраўнікоў ды сваіх абласных памагатых. Лукашэнка быў незадаволены тым, як працуюць чыноўнікі, якія ён сам жа прызначаў і перасоўваў з пасады на пасаду вось ужо 30 год.

Дакладныя прозвішчы ўсіх звольненых не вядомы, але лукашэнкаўскі тэлеграм-канал «Пул першага» паведаміў пра тое, што сваю пасаду страціць міністр замежных спраў Сяргей Алейнік. Гэта той, хто пагадзіўся заняць пасаду міністра замежных спраў пасля фальсіфікацыі выбараў 2020-га года, масавых рэпрэсій ды смерці свайго папярэдніка Уладзіміра Макея. Гэта быў найгоршы міністр замежных спраў Беларусі, паркаментаваў дастаўку кіраўнік Народнага антыкарупцыйнага ўпраўлення Павал Латушка.

Таксама былі прызначаныя новы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі, віцэ-прэм'ер па АПК, міністр сельскай гаспадаркі, міністр прамысловасці, памочнік Лукашэнкі па Мінску, пасол у Расіі.

Новым кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Крутой, які быў да нядаўняга часу паслом Беларусі ў Расіі. Новым міністрам замежных спраў стаў першы намеснік главы адміністрацыі Лукашэнкі Максім Рыжанкоў. Новым паслом Беларусі ў Расіі стаў Аляксандр Рагожнік.

юл