Беларуская Служба

У першым квартале выраслі даўгі беларускіх прадпрыемстваў

27.06.2024 14:17
Разам з ростам запазычанасці назіралася скарачэнне прыбытку і рэнтабельнасці, вынікае з дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Alex Barcley from Pixabay/CC0

Журналісты парталу«Позірк» правялі аналіз даных Нацыянальнага банка, і высветлілі, што нягледзячы на ​​павелічэнне выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, прыбытак беларускіх прадпрыемстваў у першым квартале знізіўся.

Агульны аб'ём рэалізацыі тавараў павялічыўся на 12,9% (з 89.4 мільёнаў рублёў за студзень - сакавік 2023-га да 101.01 мільёна за аналагічны перыяд 2024-га). Аднак за гэты ж час на 15,7% вырас сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг: з 72.5 да 83.9 мільёнаў рублёў.

У выніку чысты прыбытак зменшыўся на 11,7% (з 4.937,4 мільёнаў да 4.361,9 мільёнаў), рэнтабельнасць продажаў - на 1,6 працэнтных пункта (з 7,9% да 6,3%), рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі - на 2, 2 п.п. (з 9,7 працэнта да 7,5 працэнта).

Доля стратных арганізацый у агульнай колькасці павялічылася на 0,1 п.п. (з 16,3 працэнта да 16,4 працэнта).

Крыніца: Позірк