Беларуская Служба

Сабаленка магла апярэдзіць Лукашэнку і сама знялася з Алімпіяды

28.06.2024 09:37
Другое дно рашэння Арыны Сабаленкі. Здзіўляюцца нават прапагандысты Аляксандра Лукашэнкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарIGfotojonas/pixabay.com/CC0

Незалежная беларуская «Трыбуна» раскрывае шакуючую закулісную дзейнасць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Улады самі шантажавалі сваіх спартоўцаў і даносілі на іх у Лазану. Журналісты сцвярджаюць, што ахвярай «псіхапатаў» магла стаць і Арына Сабаленка. Тэнісная зорка сама прадчувала ўдар, які мог адбыцца ў любы момант.

Каб беларусы змаглі паехаць на Алімпіяду ў Парыж, трэба было даказаць, у тым ліку, адсутнасць дачынення да рэжыму Лукашэнкі і вайны ва Украіне.

Як піша «Трыбуна», улады самі знайшлі такія сувязі і заявілі пра іх публічна, каб выключыць сваіх спарстменаў з алімпіяды. Сталі вядомыя імёны дзвюх алімпійскіх прызёрак, якім не дазволілі стартаваць – Ванэсы Каладзінскай і Марыны Літвінчук.
Сабаленка магла наўмысна апярэдзіць улады, баючыся вылітых на яе «брудаў». Сама тэнісістка знялася з алімпіяды ў Парыжы, але, як мы чытаем, «нават лукашэнкаўскія прапагандысты здзіўляюцца такім абсурдным адгаворкам».

Афіцыйна тэнісістка не будзе ўдзельнічаць у спаборніцтвах з-за стомленасці ад сезона і жадання паклапаціцца пра сваё здароўе. «Нават лукашэнкаўскія прапагандысты здзіўляюцца такім абсурдным адгаворкам», – чытаем мы. Трэцяя ракетка ў рэйтынгу WTA афіцыйна атрымала статус «нейтральнай», але, па меркаваннях журналістаў, знялася з-за «брудаў», якія мог агучыць рэжым Лукашэнкі. Апошнія месяцы яна старалася трымацца ад яго як мага далей, што не падабалася дыктатару.

«Атрымаўшы такую інфармацыю, тэнісістка вырашыла назваць фармальныя прычыны адмовы, а затым спакойна правесці час з новым партнёрам, а не тлумачыцца на прэс-канферэнцыях. Калі гэта сапраўды так, то адмова з'яўляецца разумным рашэннем з яе боку. Беларускі спорт знаходзіцца пад уладай псіхапатаў», – пішуць журналісты «Трыбуны».

ав