Беларуская Служба

Лідарку прафсаюзу «Нафтану» Вольгу Брыцікаву пакаралі 3 гадамі калоніі

28.06.2024 14:42
Сёння стаў вядомы прысуд лідарцы прафсаюзу «Нафтану» Волзе Брыцікавай.
 .
Вольга Брыцікава. Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» з Наваполацку, палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Актывістку абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы» паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Суд пачаўся 11 сакавіка, справу вяла суддзя Галіна Бондал, вядомая сваімі прысудамі палітвязням Яраславу Казакевічу, Роберту Кузняцову і іншым. Яна прызнала актывістку вінаватай і асудзіла да пазбаўлення волі на 3 гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынством суддзі Уладзіміра Чаравача разгледзела апеляцыйную скаргу Вольгі і пакінула яе без задавальнення, а прысуд без змен, паведамляюць праваабаронцы.

Крыніца: ПЦ «Вясна».