Беларуская Служба

Нерухомасць зняволенага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча прадаюць з аўкцыёну

28.06.2024 15:24
Гэта ўжо другі аўкцыён, але пакупнікоў зноў не знайшлося.
,
Памяшканне, якое належыць праваабаронцу Валянціну СтэфановічуБелюрзабеспячэнне/https://e-auction.by/

Нерухомасць палітзняволенага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча прадаюць з аўкцыёну, таргі на сайце «Белюразабеспячэння» заўважыла выданне «Зеркало».

На таргі была выстаўленая арыштаваная 1/7 частка адміністрацыйнага памяшкання ў Мінску, якая належыць зняволенаму праваабаронцу «Вясны» Валянціну Стэфановічу. Першы раз яе спрабавалі прадаць у красавіку гэтага года за 33,3 тысячы рублёў. Але тады пакупнікоў не знайшлося.

На другім аўкцыёне, які прайшоў 25 чэрвеня, пачатковую цану знізілі да 26 640 рублёў. Аднак пакупнікоў зноў не знайшлося.

Памяшканне на вуліцы Ложынскай належыць яшчэ шасці сябрам праваабарончай арганізацыі. Яно выкарыстоўвалася для правядзення бясплатных івентаў - лекцый, дыскусій, выставак.

З аўкцыёну ўжо быў прададзены аўтамабіль Стэфановіча - Citroen C4 Picasso 2016 года выпуску. Як піша «Зеркало», у снежні мінулага года пачатковы кошт аўто складаў 37 500 рублёў, але аўкцыён не адбыўся з-за адсутнасці ўдзельнікаў. У лютым 2024-машыну прадавалі паўторна, пры гэтым стартавы кошт на яго знізілі да 30 000 рублёў. У таргах бралі ўдзел сем чалавек, у выніку мінівэн прадалі за 42 000 рублёў.

У 2023 годзе Валянцін Стэфановіч быў асуджаны на 9 гадоў калоніі разам з Алесем Бяляцкім і Уладзімірам Лабковічам.

Крыніца: Зеркало