Беларуская Служба

Катаванні сталі штодзённай практыкай сілавікоў Лукашэнкі

28.06.2024 16:39
Камітэт ААН супраць катаванняў прадставіць вынікі канфідэнцыяльнага расследавання ў Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакObraz Klaus Hausmann z Pixabay/CC0

Камітэта ААН супраць катаванняў падрыхтаваў штогадовы даклад, у якім будуць прадстаўлены вынікі канфідэнцыйнага расследавання па Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. Аўтары дакумента прыйшлі «да неабвержнай высновы», што ўжыванне катаванняў з'яўляецца сістэматычнай практыкай у Беларусі.

Паведамляецца, што расследаванне пачалося ў верасні 2020 года, калі дзве няўрадавыя арганізацыі прадставілі ў Камітэт дакумент пад назвай «Заява аб неабходнасці расследавання сістэматычнага прымянення катаванняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Адна з арганізацый — Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Высновы Камітэта супраць катаванняў будуць прадстаўлены Генеральнай Асамблеі ААН.

Крыніца: ПЦ «Вясна»