Беларуская Служба

Каардынацыйная рада вырашыла, што адзінай мовай яе афіцыйных дакументаў будзе беларуская

29.06.2024 12:15
За гэты пункт парадку паседжання дэлегаты прагаласавалі адзінагалосна. 
  -
Літара "ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыкрыніца: wikipedia.org

Каардынацыйная рада прыняла змены ў статут, якія дазваляюць яе шараговым дэлегатам сумяшчаць мандат і пасаду ў Аб'яднаным пераходным кабінеце, паведамляе Тэлеграм-канал КР.

«Дэлегат Каардынацыйнай рады не можа сумяшчаць пасаду прадстаўніка або яго намесніка з правам голасу ў Абʼяднаным пераходным кабінеце з пасадамі спікера, віцэ-спікера, кіраўніка сакратарыята, кіраўніка камісіі або ўдзельніка рабочай групы па слуханнях АПК у Каардынацыйнай радзе», – гаворыцца ў паведамленні КР.

За змены ў Статут прагаласавалі 60 дэлегатаў з 80. Плануецца, што абноўлены дакумент будзе апублікаваны ў пачатку ліпеня. «Пасля гэтага трэці склад рады зможа выбраць спікера, віцэ-спікера, склад камісій і спецыяльнага прадстаўніка КР у ЗША», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Апрача таго, дэлегаты адзінагалосна вырашылі замацаваць адзіную мову афіцыйных дакументаў Каардынацыйнай рады – беларускую.

вс