Беларуская Служба

Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць Беларусі

29.06.2024 19:01
Раней падобныя абмежаванні былі ўведзеныя супраць Масквы.
Сцяг Еўрасаюза Фота: Pixabay.com/Dusan_Cvetanovic

Рада Еўрапейскага Саюзу адобрыла новыя санкцыі супраць Беларусі за саўдзел рэжыму ў вайне ва Украіне. Раней падобныя абмежаванні былі ўведзеныя супраць Масквы. Адпаведныя прававыя акты будуць апублікаваныя ў нядзелю, 30 чэрвеня.

Так, Брусель забараніў імпарт з Беларусі золата, алмазаў, вугалю, сырой нафты і іншых вырабаў ды сыравіны. Таксама ўведзеная забарона на перавозку грузаў на тэрыторыі ЕС на зарэгістраваных у Беларусі прычэпах і паўпрычэпах.

Акрамя таго, ЕС уводзіць дадатковыя меры па кантролі за экспартам у Беларусь тавараў двайнога прызначэння і высокіх тэхналогій.

вс