Беларуская Служба

У Беларусі за арганізацыю незаконнай міграцыі асудзілі двух замежнікаў

30.06.2024 11:37
За ўзнагароджанне яны садзейнічалі незаконнаму знаходжанню на тэрыторыі Беларусі мінімум 60 іншаземцаў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Moncho Torres Dostawca: PAP/EPA

Пракуратура Першамайскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні да двух замежных грамадзян, якіх абвінавачвалі ў арганізацыі незаконнай міграцыі, паведамляе агенцтва  «Мінск-Навіны».

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаныя ўваходзілі ў злачынную групу. Устаноўлена, што за ўзнагароджанне яны садзейнічалі незаконнаму знаходжанню на тэрыторыі Беларусі не менш 60 іншаземцаў. У далейшым планаваўся іх выезд у краіны Еўрасаюза ў парушэнне ўстаноўленага парадку і па-за пунктамі пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.

- Удзельнікі злачыннай групы распрацавалі механізм незаконнай міграцыі – падзялілі паміж сабой ролі, падбіралі і фармавалі групы з нелегальных мігрантаў, арганізоўвалі іх незаконных уезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, – распавяла памочнік пракурора Першамайскага раёна Юлія Лугоўская, якая выступала па гэтай крымінальнай справе дзяржаўнай.

З улікам прадстаўленых доказаў суд вынес абвінаваўчы прыгавор па ч. 2 арт. 371-1 КК Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя незаконнай міграцыі»). Адзін з фігурантаў атрымаў пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 500 базавых велічынь (20 000 руб.), а яго памагаты – тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 300 БВ (12 000 руб.).

Адбываць пакаранне абвінавачаныя будуць у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Крыніца: «Мінск-Навіны»