Беларуская Служба

У першым квартале выяўлена на 27,4 працэнта больш падробленых грошай, чым за аналагічны перыяд 2023 года

01.07.2024 10:01
Сярод выяўленых падробак больш за ўсё (84,4 працэнта) долараў ЗША – 157 адзінак (годам раней – 121).
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

У студзені – сакавіку 2024 года ў Беларусі выяўлена 186 падробленых грашовых знакаў (банкноты – 184, манеты – 2), гэта на 27,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (146), паведамляе «Позірк» са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага банка Беларусі.

Сярод выяўленых падробак больш за ўсё (84,4 працэнта) долараў ЗША – 157 адзінак (годам раней – 121). Фальшывых расійскіх рублёў знойдзена 16 адзінак (6), беларускіх рублёў – 3 (2). Падробленых еўра ў гадавым вымярэнні выяўлена менш – 10 адзінак (17).

Паводле інфармацыі Нацбанка, сярод іншага знойдзеныя 50-доларавыя купюры – частковыя падробкі. Іх вырабілі з сапраўдных банкнот, змяніўшы «асноўныя літарна-лічбавыя выявы на больш высокі намінал».

«Падробныя расійскія рублі выяўляліся толькі наміналам 5 тысяч рублёў. У параўнанні з першым кварталам 2023 года колькасць банкнот наміналам 5 тысяч рублёў павялічылася ў 3,2 раза, не выяўляліся падробкі банкнот наміналам 1 тысяч рублёў», – адзначыў рэгулятар.

аз