У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць «экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі». Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
На Віцебшчыне жорстка затрымалі мужчыну за «экстрэмісцкія» падпіскі. На «пакаяльным відэа» ад першага ліпеня мужчына кажа, што на яго старонцы ў «Аднакласніках» былі рэпосты з суполак «Наша Ніва», «Беларусь. Все обо всем» і «Белсат».
Інжынера затрымалі за каментары ў Telegram. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
Жыхара Брэста затрымалі за каментары пра Лукашэнку і міліцыянтаў. На «пакаяльным відэа» ад першага ліпеня мужчына кажа, што жыве ў Брэсце і яго затрымалі супрацоўнікі мінскай міліцыі за «абразлівыя каментары» на адрас Лукашэнкі і сілавікоў.
нг