Беларуская Служба

Памёр герой Беларусі Васіль Равяка

01.07.2024 15:29
Кіраўніку паспяховага калгаса «Прагрэс-Верцялішкі» ў Гродзенскім раёне было 75 гадоў.
 .
Васіль Равяка.Фота: Наша Ніва

Заслужаны работнік Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Васіль Равяка доўгі час узначальваў СВК «Прагрэс-Верцялішкі» ў Гродзенскім раёне.

Васіль Равяка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 года ў Рабцы Хойніцкага раёна. Скончыў Рэчыцкі дзяржаўны аграрны тэхнікум, затым – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут; Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (спецыяльнасць – палітолаг, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін).

Пачаў працаваць заатэхнікам-селекцыянерам калгаса «Заазер’е» Акцябрскага раёна. Потым перабраўся ў калгас «Прагрэс» Гродзенскага раёна, таксама быў інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага абкама КПБ, першым сакратаром Мастоўскага райкама партыі.

З 1995 года быў старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёна.

Паводле: "Наша Ніва"

нг