Беларуская Служба

За пяць месяцаў года ў Беларусі стала на 5 тысяч медыкаў менш

01.07.2024 17:20
Нягледзячы на кадравы голад дактароў працягваюць звальняць па палітычных прычынах.
Здымак мае ілюстрацыйны характарfernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Чысты адток кадраў з медыцынскай галіны за першыя пяць месяцаў 2024 года склаў 4,9 тысячы чалавек, піша banki24.by.


Па выніках студзеня-мая арганізацыі аховы здароўя прынялі на працу 12,3 тысячы чалавек, а звольнілі 17,2 тысячы. У статыстыку ўключаюцца медарганізацыі з сярэднеспісачным персаналам ад 16 чалавек і болей.

Суадносіны прынятых і звольненых медыкаў за студзень-травень склалі 71,4% (у сярэднім па эканоміцы — 87,0%).

Нягледзячы на кадравы голад дактароў працягваюць звальняць па палітычных прычынах. Напрыклад, у Гомелі "за палітыку" нядаўна звольнілі сям'ю анколагаў — Сяргея і Вольгу Івановых.

Паводле Еўрарадыё

нг