Беларуская Служба

Ігар Аліневіч знаходзіцца ў бальніцы

02.07.2024 17:30
Актывіст анархічнага руху быў асуджаны на 20 гадоў зняволення.
Ігар Аліневіч t.me/stranafund/скрыншот

Як стала вядома ўжо тыдзень Ігар Аліневіч знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі ў Калядзічах. Падрабязнасці на дадзены момант невядомыя, паведамляе «Краіна для Жыцця».

Ігар Аліневіч – актывіст анархічнага руху, быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года.

Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынкаў ДАІ і Дзяржаўнага камітэта экспертызаў у Гомельскай вобласці і асудзілі на 20 гадоў зняволення.

Як паведамлялася, напрыканцы траўня Аліневіча змясцілі ў СІЗА. Раней яму неаднаразова прызначалі такое пакаранне. На знак пратэсту мужчына трымаў галадоўку.

аз