Беларуская Служба

Як мінімум 27 палітвязняў у чэрвені выйшлі на волю, пяць з іх – па абмене

03.07.2024 15:30
У чэрвені беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Tumisu/pixabay.com/CC0 Public Domain

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1 410 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на «хімію»), ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Па дадзеных «Вясны», у чэрвені на волю выйшлі мінімум 27 чалавек, 19 з якіх цалкам адбылі тэрміны, а пяцёх вызвалілі па абмене.

У чэрвені беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі тры палітзняволеныя ў мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда – ім прызначылі «хатнюю хімію».

Сярод іх:

- Галіна Лагацкая – два з паловай гады «хатняй хіміі»;
- Максім Паноў – два з паловай гады «хатняй хіміі»;
- Лізавета Шульская – два з паловай гады «хатняй хіміі».

Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам.

Паводле звестак «Вясны», у траўні на волю выйшла мінімум 28 палітвязняў, месяцам раней – не менш за 47.

аз

У ААН заклікалі памілаваць ці змякчыць прысуд зняволеным за палітычныя погляды пажылым людзям у Беларусі

03.07.2024 12:35
«Мы зноў заклікаем Беларусь прывесці заканадаўства ў адпаведнасць са сваімі міжнароднымі абавязаннямі і вызваліць усіх асоб, несправядліва асуджаных».

Лукашэнка абяцаў вызваліць некаторых палітвязняў

03.07.2024 13:30
Беларускі дыктатар падпісаў закон аб амністыі, якая анансавалася з пачатку года.