Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская вітае вызваленне першых палітвязняў

03.07.2024 14:30
«Вызваленне палітвязняў – навіна, якую хочацца пачуць пра кожнага і кожную»
Святлана Ціханоўскаяwww.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

«Сёння мы даведаліся пра першыя выпадкі вызвалення некаторых палітвязняў. Я шчаслівая, што людзі на волі. Бо свабода, здароўе і жыццё – найгалоўнейшыя каштоўнасці, якія мае чалавек. Для сям’і і блізкіх палітвязняў магчымасць нарэшце абняцца і пачуць галасы адзін аднаго – неймаверная палёгка. Час, які правялі палітвязні за кратамі, немагчыма ні вярнуць, ні кампенсаваць. Але цяпер яны на волі, і гэта значыць, што любоў і падтрымка родных дапамаглі вытрымаць усе выпрабаванні. Вызваленне палітвязняў – гэта тая навіна, якую хочацца пачуць пра кожнага і кожную. Дзеля гэтага мы павінны разам рабіць усё магчымае: у краіне дагэтуль шмат семʼяў, якія чакаюць родных гадамі», – напісала дэмакратычная лідарка Беларусі.

Пра тое, што з калоній выйшлі некаторыя з палітвязняў паведамляюць праваабарончыя ініцыятывы, але пакуль яны не называюць імёны вызваленых і іх колькасць.

аз

Лукашэнка абяцаў вызваліць некаторых палітвязняў

03.07.2024 13:30
Беларускі дыктатар падпісаў закон аб амністыі, якая анансавалася з пачатку года.