Беларуская Служба

Мастака Кузьміча адправілі ў СІЗА за перформанс на магіле ван Гога

01.08.2024 15:46
Паводле знаёмых Аляксея, яму пагражае дэпартацыя з Еўропы. 
 -
Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч раскапаў магілу Вінцэнта ван ГогаFoto: Screenshot

29 жніўня ў Францыі затрымалі беларускага мастака Аляксея Кузьміча – той спрабаваў у рамках перформансу раскапаць магілу ван Гога. Цяпер стала вядома, што далей адбылося з мастаком.

Як расказалі «Нашай Ніве» знаёмыя Аляксея Кузьміча, мастака ў дзень акцыі затрымала на могілках паліцыя, на наступны дзень мужчыну судзілі.

Кузьмічу прысудзілі месяц арышту, ён мусіць яго адбываць у ізалятары для замежнікаў. Калі мастак сплоціць штраф памерам у 1500 еўра, пакаранне могуць зрабіць умоўным.

Паводле знаёмых Аляксея, яму пагражае дэпартацыя з Еўропы. Цяпер адвакаты мастака спрабуюць аспрэчыць гэтае рашэнне.

НН/ав