На адкрыцці канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская звяртала ўвагу на канфлікты і спрэчкі ўнутры апазіцыйных структур. Яна адзначыла, што гэта мэта рэжыму.
-Памятайце пра гэта, калі захочаце кагосьці пакрытыкаваць ці паскардзіцца мне на сваіх калег, – адзначыла палітык. – А я скажу так: толькі мы і толькі разам. Толькі калі мы разам рэжым нас не зламае. Не атрымаецца перагарнуць старонку, пакуль нашая Радзіма паняволеная. Пакуль у кіпцюрах рэжыму жыўцом знішчаюць палітзняволеных.
Святлана Ціханоўская заўважыла, што апошнім часам абмяркоўваецца пытанне, дзе браць рэсурс да далейшай працы і як змагацца з пачуццём, што барацьба губляе сэнс.
-Трэба заўважаць станоўчае і не абясцэньваць зробленае. Па-другое, нельга стаяць на месцы. Нават самыя маленькія крокі маюць значэнне, – сказала палітык.
ав