Беларуская Служба

На межах Беларусі з ЕС накапіліся чэргі на выезд

05.08.2024 08:50
У параўнанні з вечарам нядзелі чэргі крыху зменшыліся, але ўсё роўна застаюцца гіганцкімі.
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 8:00 па беларускім часе ў панядзелак стаяла 60 аўтобусаў і 400 легкавых аўтамабіляў. Вечарам у нядзелю было 80 аўтобусаў, але ў суботу а 12:00 гадзіне – 38, паведамляе «Наша Ніва».

У «Каменным Логу» а 8:00 раніцы перад зонай чакання стаяла 200 легкавых аўто і 16 аўтобусаў (учора вечарам было 23 аўтобусы), 720 грузавікоў.

У Беняконях - 120 легкавых аўтамабіляў і 930 грузавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.

У Грыгароўшчыне на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавыў машын няма, але стаіць 400 грузавікоў.

вс