Беларуская Служба

Прозвішча Анджэя Пачобута згадвалася падчас перамоваў з амерыканскім бокам адносна абмену вязнямі з Расіяй

07.08.2024 12:01
Справаздача камісіі па расследаванні расійскіх і беларускіх уплываў у Польшчы была перададзеная кіраўніку польскага ўраду.
       (Tomasz Siemoniak)
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Тамаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak)Piotr Podlewski / Polskie Radio

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі запэўніў, што Польшча робіць усё магчымае, каб рэжым Аляксандра Лукашэнкі вызваліў Анджэя Пачобута. Такім чынам Тамаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak) адказаў на крытыку з боку, між іншым, польскай апазіцыі, адносна абмену вязнямі, праведзеную паміж ЗША і Расіяй у супрацы з многімі краінамі Захаду, у тым ліку Польшчай:

- Мы робім усё магчымае, каб давесці да яго (Анджэя Пачобута – рэд.) вызвалення. Беларускі бок добра ведае, што гэта першы пункт у спісе нашых чаканняў. Пра падрабязнасці казаць не буду, паколькі гэта ўскладняе перамовы(…) Мы супрацоўнічаем з нашымі хаўруснікамі. Яны ведаюць, чаго мы чакаем. Давайце пакінем у сакрэце дэталі гэтых дзеянняў.  

На мінулым тыдні ў Анкары адбыўся найбуйнейшы абмен вязнямі з Расіі і заходніх краін з часоў халоднай вайны. У аперацыі па абмене ўдзельнічалі 24 чалавекі, якія сядзелі ў турмах ЗША, Германіі, Польшчы, Славеніі, Нарвегіі, Расіі і Беларусі, а таксама двое дзяцей. Паводле турэцкіх уладаў, 10 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх, былі перакінутыя ў Расію, трынаццаць - у Германію, трое - у ЗША.



Як паведаміў кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Сявера (Jacek Siewiera), паводле ягоных ведаў, прозвішча Анджэя Пачобута згадвалася ў перамовах з амерыканскім бокам адносна абмену вязнямі з Расіяй.

У сваю чаргу, кіраўнік МУС Тамаш Сямоняк таксама нагадаў, што справаздача адмысловай камісіі па расследаванні расійскіх і беларускіх уплываў у Польшчы ў 2004-2024 гадах пад старшынствам кіраўніка Службы ваеннай контрвыведкі генерала Яраслава Стружыка была перададзеная прэм’ер-міністру Дональду Туску. Нагадваем, камісія пачала працу ў пачатку чэрвеня і была створана загадам прэм'ера Дональда Туска.

PR1/аз

Больш спраўную сістэму рэгістрацыі на візу ў польскім консульстве ў Беларусі прыйдзецца пачакаць

07.08.2024 10:29
"Мы працуем над гэтым, але пакуль не ўкаранілі", прызнаўся Сікорскі.