Беларуская Служба

Незалежная аўдытарская кампанія правяла праверку фінансавай дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай

22.08.2024 13:21
Аўдытарская кампанія "Moore Mackonis UAB" правяла пільны аналіз і дала справаздачу аб рабоце Офіса за 2023 год.
Святлана Ціханоўская.

Паведамляецца, што аўдытарская кампанія не выявіла парушэнняў або скажэнняў у фінансавай дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай.

Фінансавая справаздачнасць дакладна адлюстроўвае фінансавае становішча і вынікі дзейнасці офіса за 2023 год. Усе даныя адпавядаюць правілам бухгалтарскага ўліку, зацверджаным у Літоўскай Рэспубліцы. Аўдытары пацвердзілі: унутраная сістэма кантролю працуе эфектыўна, забяспечваючы дакладнасць фінансавай справаздачнасці. Офіс дэманструе ўстойлівасць і гатоўнасць да працягу дзейнасці.

Такім чынам, аўдытары выказалі станоўчае меркаванне аб фінансавай справаздачнасці офіса, не выявіўшы істотных праблем. Дадзеная справаздача пацвердзіла празрыстасці дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай.

Офіс Святланы Ціханоўскай/ав