Беларуская Служба

ЕC патрабуе ад рэжыму ў Беларусі вызваліць усіх палітвязняў

23.08.2024 09:57
Еўракамісія аднаўляе ціск на Беларусь і патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў.
Ілюстрацыйны здымакEuropean Union 2024 - Source : EP

 Установа прыняла да ведама, як заявіў прадстаўнік камісіі, рашэньне ўладаў у Менску вызваліць некалькіх чалавек. Іх асудзілі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

Некаторым з вызваленых спатрэбілася тэрміновая медыцынская дапамога, напісаў у заяве прэс-сакратар камісіі Пітэр Стано. Ён адзначыў, што ў беларускіх турмах дагэтуль утрымліваюцца больш за 1300 чалавек, асуджаных падчас паказальных судоў за мірнае супрацьстаянне супрацьпраўным дзеянням беларускага рэжыму.

«Еўрасаюз працягвае заклікаць беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных, якія часта ўтрымліваюцца ў небяспечных для жыцця ўмовах», — падкрэсліў прэс-сакратар Еўракамісіі.

Сярод тых, хто ўтрымліваецца ў турмах у цяжкіх умовах, — журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут, вызвалення якога доўгі час дамагаецца Варшава.

ПР/юл