Беларуская Служба

Трэці фестываль беларускай музыкі GRAJ адбудзецца 7 верасня ў Варшаве

02.09.2024 17:21
На ім выступяць Volski, Dzieciuki, Relikt, Разбітае Сэрца Пацана, Nochy.
Афіша фестывалю.

Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту “Грай” будуць працаваць фудкорт і арт-маркет (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксесуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.).

Ад 15 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой заграюць маладыя беларускія выканаўцы.

Час фэсту: 7 верасня (субота), дзверы 14:00, пачатак 15:00. Месца фэсту: летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa).

Квіткі можна набыць тут.

ав