Мінулай ноччу каля 02:35 адзін дрон-камікадзэ тыпу «шахед» перасёк мяжу з Беларуссю ў напрамку Брагіна з боку Чарнігаўскай вобласці Украіны, перадае @war_monitor.
Вядома, што шахед правёў у паветранай прасторы Беларусі каля 20 хвілін і ўжо а 02:53 вяртаўся ва Украіну курсам на Чарнобыльскую зону, пакінуўшы тэрыторыю Беларусі каля 3-й гадзіны ночы.
Па дадзеных маніторнгавага канала «Беларускі Гаюн», дзяжурны знішчальнік ВПС РБ з Баранавічаў патруляваў паўднёвы ўсход Беларусі прыкладна ў гадзіну ночы, але ў момант заходу шахеда ўжо пайшоў назад на базу і ў небе не знаходзіўся.
вх