Беларуская Служба

У Беларусь зноў заляцелі расійскія дроны. Раней на інцыдэнты ўлады не рэагавалі

07.09.2024 09:28
Расійскія «шахеды» былі заўважаныя ў Гомельскай вобласці.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Увечары 6 верасня ў паветраную прастору Беларусі зноў заляцеў беспілотны лятальны апарат тыпу «шахед».

Паводле дадзеных eRadarrua, каля 23:20 расійскі дрон зайшоў на тэрыторыю Гомельскай вобласці ў раёне Лоева з Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Маніторынгавая група пісала і аб іншых «шахедах», якія ўначы заляталі ў Беларусь.

нг

Як мінімум чатыры беспілотнікі «Шахед» уначы заляцелі ў Беларусь

04.09.2024 16:02
Адзін з іх узяў курс на Магілёў пасля чаго згубіўся, куды ён падзеўся - невядома.