Беларуская Служба

У Беларусі стала на адзін населены пункт менш

20.09.2024 16:25
Яшчэ ў 1980 годзе ў вёсцы пражывала каля 40 чалавек.
скрыншотblizko.by

Прадпрыемства «Белгеадэзія» паведаміла, што ў Беларусі стала на адзін населены пункт менш. Рашэнне было прынята яшчэ 28 чэрвеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Гэта першае і пакуль адзінае знікненне населенага пункта сёлета, паведамляе Blizko.by.



У «Пераліку найменняў геаграфічных аб'ектаў, якія спынілі сваё існаванне», пад №4943 значыцца, што вёска пад назвай Высоты ў Першамайскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці больш не існуе.

Згодна з картай Генштаба за 1980 год, у вёсцы пражывала каля 40 чалавек. Яна размяшчалася на высокіх пагорках сярод лясоў.

Зараз на спадарожнікавых здымках Яндэкс. Карт можна разгледзець два будынкі.

аз