На свабоду выйшлі двое выкладчыкаў-палітвязняў з Магілёва.
У Юрыя Бубнова скончыўся тэрмін, а Ганна Скрыган выйшла на свабоду па памілаванні.
Былы прафесар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання доктар сацыялагічных навук Юрый Бубноў і былая дацэнтка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, кандыдат геаграфічных навук Ганна Скрыган былі асуджаныя па палітычных матывах да двух гадоў калоніі.
У Юрыя Бубнова ў канцы верасня 2024 года скончыўся тэрмін пакарання.
Ганна Скрыган была памілаваная 4 верасня 2024 года. Ёй заставалася да канца тэрміну каля пяці месяцаў.
вх