Палітзняволены Зміцер Дашкевіч асуджаны на дадатковыя 1 год і 3 месяцы строгага рэжыму паводле арт. 342 і 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак; непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Пра гэта паведамляюць у сацыяльных сетках сябры сям'і палітвязня.
14 ліпеня 2022 года актывіста Змітра Дашкевіча прыгаварылі да 1,5 года калоніі, яго жонку - да трох гадоў хатняй хіміі па артыкуле аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК). 11 ліпеня 2023 года ён мусіў выйсці на волю, але замест вызвалення яго зноў арыштавалі, і пазней дадалі год калоніі.
Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, а Насце — 3 гады «хатняй хіміі». На той момант Наста Дашкевіч была цяжарная. У сям'і гадуецца чацвёра малалетніх дзяцей.
вх