Беларуская Служба

«Беллегпрам» хоча стварыць нацыянальны маркетплейс

02.10.2024 14:20
Канцэрн «Беллегпрам» хоча стварыць нацыянальны маркетплейс.
 .
Ілюстрацыйная выява. facebook.com/groups/bellegprom

У Беларусі плануюць стварыць нацыянальны маркетплейс, паведамляе канцэрн «Беллегпрам». Пляцоўка будзе разлічана на беларуских вытворцаў з розных галін эканомікі.

Праект знаходзіцца на ранняй стадыі: сфарміравана двухузроўневая рабочая група. Далей плануюцца зацвярджэнне і першае пасяджэнне.

Як emall стаў маркетплэйсам

Нагадаем, у лютым 2024 года свабодную нішу беларускага маркетплэйса нацэліўся заняць emall.

Першапачаткова ён быў анлайн-дыскаўнтэрам, але з канца лютага адкрыў доступ для іншых прадаўцоў. Пасля гэтага пляцоўка пазіцыянуе сябе як «маркетплэйс нізкіх коштаў».

Гандляваць там могуць толькі ІП і юрыдычныя асобы, якія зарэгістраваны ў Беларусі.

Беларускія тавары на wb і ozon

Беларускія тавары таксама прасоўваюць на расійскіх маркетплейсах.

Так, у маі на wildberries з’явіўся каталог «Зроблена ў Беларусі» з таварамі беларускай  вытворчасці.

І за першае паўгоддзе 2024-га продажы нашай прадукцыі там выраслі на 42%, дасягнуўшы 1,2 млрд рублёў (376,3 млн долараў).

Напрыканцы верасня пра запуск спецыяльнага раздзела «Зроблена ў Беларусі» заявіў і ozon. Аб гэтым дамовіліся прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП).

tochka.by/вх