Пра гэта расказала reform.news адна з арганізатарак Вольга Гарбунова.
«Я хацела б вам паведаміць пра тое, што мы з камандай „21 траўня“ прынялі цяжкае рашэнне паставіць марафон на паўзу. На дадзены момант мы знаходзімся ў сітуацыі поўнай адсутнасці рэсурсаў (маральных, часавых) для правядзення такой працы.
Мы недаацанілі ўздзеянне на нас саміх гэтых падзеяў, якія забралі і без таго абмежаваныя валанцёрскія сілы. Мы недаацанілі дзеянняў сілавікоў, што прывяло да скарачэння партнёраў ад СМІ і медыя.
Нам патрэбны час пераасэнсаваць тое, што адбылося, зрабіць высновы і працу над памылкамі, і, магчыма, прапанаваць вам новы фармат супрацоўніцтва. Але ўжо крыху пазней», — паведаміла Гарбунова.
Анлайн-марафон «Нам не ўсё роўна» прайшоў з 29 па 30 ліпеня 2023 года. Агульная сума сабраных і размеркаваных грошай склала больш за 550 тысяч еўра. Гэтыя сродкі былі перададзеныя на дапамогу больш чым 900 палітвязням.
У сярэдзіне верасня стала вядома, што Вольга Гарбунова сыйшла з Аб’яднанага пераходнага кабінета з Аб’яднанага пераходнага кабінета.
вх