Беларуская Служба

Ціханоўская пра наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі: Заклікаем партнёраў на самым пачатку заявіць, што яны не прызнаюць іх

02.10.2024 16:09
Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская заяўляе пра байкот прэзідэнцкіх выбараў у сваёй краіне ў наступным годзе.
           :          .
Кіраўніца аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святлана Ціханоўская падчас дэбатаў «Там у цемры: справа беларускай дэмакратычнай грамадскасці» падчас другога дня Варшаўскага форуму бяспекі. PAP/Albert Zawada

Падчас Варшаўскага форуму бяспекі беларускі палітык Святлана Ціханоўская заявіла, што выбараў у наступным годзе не будзе, будзе толькі «цырк» і «перапрызначэнне Лукашэнкі самім Лукашэнкам»:

— Безумоўна, мы як дэмакратычныя сілы павінны выкарыстаць гэтую магчымасць, каб мабілізаваць людзей нешта рабіць. Магчыма, гэта будзе вялікая медыйная кампанія. У нас павінен быць скаардынаваны падыход — што ў гэты дзень могуць зрабіць беларусы ў краіне і на эміграцыі. Але справа, вядома, не ў легітымізацыі.

Паводле Ціханоўскай, патрэбная адзіная пазіцыя ўсіх дэмакратычных сілаў адносна галасавання ў наступным годзе:

— Мы заклікаем нашых дэмакратычных партнёраў на самым пачатку заявіць, што яны не прызнаюць гэтыя выбары. Вядома, я не хачу, каб беларусы ахвяравалі сабой, выходзячы на ​​дэманстрацыі або паўстаючы, таму што гэтыя так званыя выбары нічога ў краіне не зменяць.

У жніўні споўнілася чатыры гады пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У жніўні 2020 года не менш за некалькі сотняў тысяч беларусаў выйшлі на мірныя дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый.

Рэжым Лукашэнкі адказаў гвалтам і арыштамі. Паводле падлікаў праваабаронцаў, за кратамі знаходзяцца каля 1400 палітвязняў рэжыму Лукашэнкі. Сярод іх не толькі яго палітычныя канкурэнты, але і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі і журналіст і дзеяч польскай меншасці Анджэй Пачобут.

IAR/вх