Толькі кіраўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі будзе прымаць рашэнне аб парадку выкарыстання дакументаў, якія захоўваюцца ў ведамстве, заявіў на прэс-канферэнцыі 2 кастрычніка ў Мінску дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў.
Такім чынам ён адказаў на пытанне, ці адкрытыя для вучоных і грамадзян краіны архівы Беларусі, у прыватнасці, архіў КДБ за 1930–1949 гады.
Рыбакоў падкрэсліў, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, рашэнне аб парадку выкарыстання ведамасных дакументаў прымае кіраўнік арганізацыі.
У Беларусі да гэтага часу не адкрытыя архівы КДБ за перыяд рэпрэсій у 1930–1950-х гадах. Гэтая тэма актыўна абмяркоўвалася ў краіне, калі архівы пачалі рассакрэчваць ва Украіне (2015 год) і краінах Балтыі (Літва - 2011, Латвія - 2018).
pozirk.online/вх